Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС) канцлера Германіі Ангелы Меркель, паводле прагнозаў, займае трэцяе месца і атрымлівае 19% галасоў на выбарах у парламент федэральнай зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія. Менавіта ў гэтай зямлі Меркель перамагла на выбарах 1990 г. і прайшла ў парламент.

Прэм'ер зямлі Эрвін Зелерынг.

Прэм'ер зямлі Эрвін Зелерынг.

Правапапулісцкая партыя «Альтэрнатыва для Германіі» (АДГ), у адпаведнасці з прагнозамі экспертаў, набірае каля 21,8% галасоў. АдГ выкарыстоўвае ў сваёй прапагандзе ксенафобскія лозунгі.

Яна можа стаць другой па велічыні фракцыяй пасля Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ), абагнаўшы такім чынам ХДС Меркель. У СДПГ, да якой належыць прэм'ер-міністр зямлі Эрвін Зелерынг, мае 30,3% галасоў.

З 2011 года ва ўладзе ў Мекленбургу — Пярэдняй Памераніі дзейнічала кааліцыя з сацыял-дэмакратаў і хрысціянскіх дэмакратаў. Па прагнозах, зараз СДПГ атрымлівае ў 71-мясцовым ландтагу 26 месцаў, ХДС - 16. Такога выніку партыям дастаткова, каб захаваць былую кааліцыю.

АДГ, якая, імаверна, можа разлічваць на 17-18 месцаў у зямельным парламенце, па прагнозах экспертаў, змяніць расклад сіл не зможа, бо сацыял-дэмакраты і хрысціянскія дэмакраты раней заяўлялі, што ўступаць у альянс з правымі папулістаў не маюць намеру.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?