Два пажары ў сельскіх гаспадарках адбыліся 3 жніўня ў Наваградскім і Лідскім раёнах.

Як паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС, апоўдні 3 жніўня выратавальнікам паступіла інфармацыя аб пажары ў драўляных сенасховішчы каля вёскі Каменка Навагрудскага раёна.

У выніку пажару знішчаны будынак сенасховішча і 63 тоны сена. Пацярпелых няма.

Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні (вінаватая асоба — вартаўнік).

Прыкладна ў гэтыж час у МНС паступіла паведамленне аб пажары двух скірдаў саломы ўраджаю 2016 года на тэрыторыі малочна-таварнага комплексу каля вёскі Агароднікі Лідскага раёна.

У выніку пажару знішчана 25 тон саломы. Пацярпелых няма.

Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?