У матчы другога раўнду спаборніцтваў змяшаных пар Мірны разам з кітаянкай Ксяа-Чынг Чан прайгралі амерыканскаму тандэму Ніколь Гібс / Дэніс Новікаў — 5:7, 6:7 (2:7).
У першым крузе яны перамаглі ў двух сэтах славенку Катарыну Срэботнік і фіна Хенры Кантынена — 6:4, 6:4.
У мужчынскім парным разрадзе Максім Мірны і філіпінец Трэт Х'юі выбылі пасля першага матчу, прайграўшы іспанска-дамініканскаму дуэту Нікалас Альмагра / Віктар Эстрэла Бургас — 4:6, 4:6.
Раней адкрыты чэмпіянат ЗША пакінулі Аляксандра Сасновіч, Вольга Гаварцова, Арына Сабаленка, Ягор Герасімаў і Ілля Івашка.
Турнір на кортах «Флашынг Медоўз» завершыцца 11 верасня.