П'яны хуліган пашкодзіў бензапілой два аўтамабілі ва Уздзенскім раёне, паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак.

«Беспрацоўны жыхар вёскі Маковішчы вырашыў падпрацаваць у аграгарадку Літвяны. У пошуках кліентаў ён ішоў па вуліцы ў стане ап'янення з заведзенай бензапілой. Затым з хуліганскіх меркаванняў інструментам пашкодзіў аўтамашыны: «Аўдзі 80» і «Пежо J5», якія ехалі яму насустрач па вуліцы», - распавялі ў міліцыі.

Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 (хуліганства) КК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?