27 жніўня польскі тэлеканал TVР1 у перадачы «Наша армія» паказаў навінкі ўзбраенняў, якія прадэманструе кампанія Polska Grupa Zbrojeniowa SA на Міжнароднай выставе вайсковай прамысловасці ў Кельцах, што стартуе на гэтым тыдні, піша dziennikzbrojny.pl.

Сярод іншага быў паказаны дэманстратар (канцэпт-макет) танка PT-16 — мадэрнізаванай версіі польскага танка РТ-91, які сам з'яўляецца польскай мадэрнізацыяй савецкага Т-72.

Танк будзе максімальна выкарыстоўваць камплектуючыя польскай вытворчасці.

Згодна з інфармацыяй, танк павялічыць сваю агнявую моц, манеўранасць і ўзровень абароны. Савецкую пушку плануецца замяніць на пушку 120мм, якая зможа выкарыстоўваць баепрыпасы, уніфікаваныя паводле стандартаў НАТО. Пушка з аўтаматам зараджання распрацаваная польскім заводам Huta Stalowa Wola SA.

Браніраванне корпуса і вежы будзе ўзмоцненае бронепанэлямі таксама польскай распрацоўкі. Уведзеная новая сістэма кіравання агнём, на вежы — дыстанцыйна кіраваная турэль з кулямётам калібра 7,62 ці 12,7 мм. Таксама мяркуецца паставіць новы рухавік.

Міністэрства абароны Польшчы раней заяўляла, што не плануе мадэрнізацыю танкаў РТ-91, бо вырашана цалкам іх замяняць на нямецкія Leopard 2, аднак польскія кампаніі спадзяюцца зацікавіць сваім праектам вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?