Яго ахвяраванне стала найбуйнейшым у гісторыі, атрыманым ад аднаго чалавека, піша The Daily Mail.

Джойс клапаціўся пра жонку з таго часу, як у 2008-м ёй дыягнаставалі хваробу. Фонд, якому пайшлі грошы мужа, дапамагаў жанчыне змагацца з захворваннем.

Не чакаючы, пакуль ён сам адыдзе ў іншы свет, каб перадаць дабрачыннай арганізацыі усе свае зберажэнні, Малькальм Джойс зрабіў гэта яшчэ пры жыцці.

Жонка Малкольма заўсёды ўдзельнічала ў валанцёрскіх праектах, і гэта натхніла яго на шчодры жэст.

«Я ляжаў у ложку некалькі месяцаў таму і думаў: «Навошта рабіць ахвяраванне ў будучыні, калі можна дапамагчы людзям цяпер?», — распавёў Джойс.

Я заўсёды быў імпульсіўным у прыняцці рашэнняў і зарабіў свае грошы дзякуючы лёгкаму характару. Я веру, што ёсць абавязацельствы перад сваёй жонкай — дапамагчы тым, хто ў гэтым мае патрэбу. Для нас з ёй грошы ніколі не былі на першым месцы».

Упершыню мужчына заўважыў, што з Джын нешта не так, калі яна папрасіла прыняць душ падчас пералёту ў Аўстралію ў 2006 годзе.

Ім падалі абед, а яна сказала: «Я б хацела пайсці цяпер у душ, каханы». «Я тады адказаў Джын: мы ж у самалёце, - згадвае Малькальм.

Падчас таго адпачынку яна паводзіла сябе як дзіця, але мы нават не падазравалі, што хвароба дае пра сябе знаць».

Атрымаўшы канчатковы дыягназ, Джын Джойс, якая ўсё жыццё захаплялася танцамі і вакалам, стала раздражняльнай і часам агрэсіўнай да свайго мужа.

Малькальм клапаціўся пра яе працяглы час, пакуль дактары не знайшлі рак кішэчніку ў яго самога. Тады Джын прыйшлося перайсці пад апеку дабрачыннай арганізацыі.

Ён аддаў усе свае грошы, каб дапамагчы іншым парам пераадольваць наступствы хваробы Альцгеймера.

«У мяне добрая пенсія, і я не зацыклены на грошах, - падзяліўся Малькальм. Я — антыматэрыяліст, таму пазбавіцца зберажэнняў для мяне сапраўды было разумна. Я проста вельмі ўдзячны людзям, якія дапамагалі нам з Джын увесь гэты час».

Дырэктар фонду Джэрэмі Наджэс распавёў, што дапамога Малкольма — самая вялікая з усіх, што ім даводзілася атрымліваць.

«Дзякуючы яму пераканаем больш людзей, можам дапамагчы ім жыць з гэтым складаным захворваннем», - падсумаваў Наджэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?