У панядзелак у Францыі шафёры-дальнабойшчыкі і фермеры пачалі блакаваць рух на галоўнай магістралі, якая вядзе да горада Кале, у ваколіцах якога знаходзіцца сумна вядомы лагер для бежанцаў, што атрымаў назву «Джунглі».

Reuters

Да дэманстрацыі пратэсту, якая патрабуе закрыцця лагера, далучыліся ўладальнікі мясцовых крам, работнікі порта, а таксама прафсаюзы.

Пратэстоўцы сфармавалі жывы ланцуг праз шашу, якая вядзе да Еўратунэля і порта Кале, адкуль выходзяць паромы ў Брытанію.

Сотні дэманстрантаў з плакатамі, што заклікалі закрыць лагер для бежанцаў, сабраліся на пад'ездах да Еўратунэля і партовага тэрмінала.

Лагер, па словах удзельнікаў пратэсту, замінае нармальнаму жыццю горада.

Шафёры грузавікоў заяўляюць пра пагрозы, што пачасціліся з боку арганізаваных банд і асобных мігрантаў, якія спрабуюць залезці ў аўтафургоны і нелегальна прабрацца ў Брытанію.

Reuters

Фермеры пакутуюць праз тое, што частка ўраджаю аказваецца знішчанай з-за лагера, які пастаянна павялічваецца ў памерах, дзе жывуць каля 7000 чалавек з Судана, Сірыі, Эрытрэі і іншых месцаў.

У апошні час сталі паступаць паведамленні пра тое, што злачынныя групы выпрацавалі новую тактыку перапраўкі мігрантаў у Брытанію.

Брытанская газета Mail On Sunday апісала выпадак, калі ў машыну з яе журналістамі было наўмысна кінутае бервяно з мэтай учыніць аварыю і адцягнуць увагу ад таго, як мігранты будуць залазіць у кузаў грузавіка.

У жніўні ў Бі-бі-сі былі паказаныя кадры, на якіх кантрабандысты спецыяльна блакуюць шашу паваленым дрэвам, а затым пагражаюць аўтамабілістам. Прадстаўнік найбуйнейшага ў Францыі прафсаюза грузавых аўтаперавозак FNTR Жан-П'ер Дэвін'е сказаў, што пратэстоўцы маюць намер прадэманстраваць сваю незадаволенасць сітуацыяй, якая склалася, і патрабаваць закрыцця лагера.

Getty

У лютым 2016 года французскія ўлады зламалі паўднёвую частку лагера, спрабуючы скараціць колькасць мігрантаў, якія там пражываюць, аднак яна зноў узрасла, і цяпер дэманстранты патрабуюць закрыцця і паўночнай яго часткі.

Многія французскія газеты цытуюць прэзідэнта Гандлёвай асацыяцыі Кале, які сказаў: «Мы не знімем заслон з шашы да тых часоў, пакуль улады не назавуць нам дакладную дату, калі паўночная частка «Джунгляў» будзе цалкам знішчаная».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?