Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС Мінска затрымалі 26-гадовага мінчука, які скраў сем залатых ювелірных вырабаў у маці сябра і здаў іх у ламбард.

Як паведамілі ў райупраўленні міліцыі, злачынец у красавіку гэтага года вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў пакаранне за крадзеж гэтых жа ювелірных вырабаў. Карыстаючыся даверам, малады чалавек працягнуў прыходзіць дадому да сябра. Здзейсніць злачынства паўторна яго падштурхнула даступнасць ювелірных вырабаў.

Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі з ламбарда ўсе ўпрыгажэнні і вярнулі гаспадыні.

У дачыненні да затрыманага распачатая справа па ч. 2 арт. 205 КК (крадзеж), якая прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да чатырох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?