Два магутныя выбухі прагрымелі сёння каля будынку Міністэрства абароны ў Кабуле. Як паведамляюць інфармагенцтвы, ахвярамі тэрактаў сталі 24 чалавекі, 91 атрымаў раненні.

Вядома, што тэракты ўчынілі двое смяротнікаў. Паводле папярэдняй версіі, іх мэтай былі высокапастаўленыя вайскоўцы.

Адказнасць за тое, што здарылася ў сталіцы Афганістана, узялі на сябе баевікі радыкальнага руху «Талібан».

У Міністэрстве аховы здароўя краіны не выключаюць, што колькасць загінулых і параненых можа павялічыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0