06.09.2016 / 11:35

Народны майстар Іван Супрунчык высек скульптуру чалавека з камп’ютарам замест галавы 5

Стан сучаснага свету хвалюе народнага майстра Беларусі з вёскі Цераблічы Столінскага раёна не менш, чым захаванне спадчыны беларускага народа.

Першая справа карціна: камп’ютар замест галавы ў сучаснага чалавека

Менавіта вынікі назіранняў Івана Піліпавіча за моладдзю ХХІ стагоддзя, за адносінамі паміж людзьмі выліліся ў карціны, зразумець сэнс якіх без філасофскага падыходу не атрымаецца.

— Камп’ютар авалодаў чалавекам, — кажа народны майстар Беларусі Іван Супрунчык. — Усе знаходзяцца ў яго палоне. Вось таму і намаляваў сучаснага чалавека з камп’ютарам замест галавы.

Майстар зрабіў драўляныя скульптуры сучасных Адама і Евы, у якіх таксама замест галавы — звычайны камп’ютар.

Бацькі сучаснага чалавека таксама маюць замест галавы камп'ютары

На наступнай карціне, якая носіць назву на церабліцкім дыялекце «Остановіць врэд», майстар адлюстраваў чалавека, які праткнуў звычайным калком камп’ютар і накіраваўся з ім да сонца, шукаючы ў яго паратунку ад камп’ютара.

Карціна з сімвалічнай назвай «Остановіць врэд»

Народны майстар плённа працуе. Летам гэтага года ён стаў удзельнікам «Славянскага базару» ў Віцебску і іншых міжнародных пленэраў і фестываляў.

У сваіх творах Іван Супрунчык адлюстроўвае самыя розныя значныя падзеі.

Іван Супрунчык так убачыў і перадаў сустрэчу патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з папам Францішкам

Карціны Івана Супрунчыка, у тым ліку і зробленыя ў гэтым годзе, можна ўбачыць у музеі вёскі Цераблічы

ДАВЕДКА

Іван Піліпавіч Супрунчык — народны майстар Беларусі, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, дырэктар Цэнтра драўлянай скульптуры вёскі Цераблічы Столінскага раёна. Нарадзіўся 23 кастрычніка 1942 года ў в. Цераблічы Столінскага раёна Брэсцай вобласці. У 1980 годзе скончыў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. З 1969 — бібліятэкар Церабліцкай вясковай бібліятэкі. Са снежня 2007 — малодшы навуковы супрацоўнік музея драўлянай скульптуры в. Цераблічы. 

У 2001 атрымаў спецыяльную прэмію прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне». У снежні 2009 за вялікі асабісты ўнёсак у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна». У 2014 годзе яму прысвоена званне «Ганаровы паляшук».

Наталля Базар, «Медыя-Палессе»

0
Дзя / Адказаць
06.09.2016 / 12:30
Фільм пра майстра https://www.youtube.com/watch?v=pgoxbajexe8
0
Праграміст / Адказаць
06.09.2016 / 13:13
З якога часу манітор стаў камп'ютарам?
0
Мордехай В. / Адказаць
06.09.2016 / 14:18
Отличная идея. Вместо статуи ставить колонну - один экран. Подходит юзер и по его ленте и персональной истории будет проецироваться изображение, давая подходящего героя. Члены клуба редоктаров будут бояться ходить по общественным местам.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру