Актывісты незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» пачалі капаць акопы ў лесе пад вёскай Рудня-Споніцкая недалёка ад Веткі, за 25 км ад расійскай мяжы.

Празь некалькі хвілін пасля пачатку акцыі з'явілася група леснікоў, да іх далучыліся невядомыя людзі ў цывільным. Неўзабаве прыехалі дзве машыны з узброенымі супрацоўнікамі міліцыі ў бронекамізэльках, таксама з'явіліся пажарныя. Агулам на дваіх маладафронтаўцаў — 14 чалавек.

Міліцыя склала пратаколы на ўдзельнікаў акцыі: адзін за «парушэнне цэласнасці подсцілу і жывога надглебавага покрыва», другі за неадпаведнасць нормам аптэчкі ў машыне актывістаў.

Актывісты затрыманыя да высвятлення абставінаў: кіраўнік раёна выклікаў аператыўную групу, бо ў машыне аднаго з удзельнікаў акцыі, лідара «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча знайшлі страйкбольны аўтамат — ідзе праверка муляжу.

Дашкевіч заявіў міліцыі, што не разумее расійскай мовы. Для размовы з ім міліцыя выклікала ў лес настаўніка беларускай мовы.

***

Акцыя МФ звязаная з агрэсіяй Расіі адносна Украіны: на думку яе ўдзельнікаў, беларусам таксама трэба быць гатовымі да адпору расійскай агрэсіі. За 76 км ад месца правядзення акцыі знаходзіцца расійскае мястэчка Клінцы, куды з нядаўняга часу сцягваюцца расійскія войскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?