06.09.2016 / 16:50

На пляжах Дубая ратаваць тапельцаў будуць робаты 2

Ратаваць тапельцаў на пляжах Дубая будуць робаты — з адпаведнай ініцыятывай выступіў гарадскі муніцыпалітэт. Пра гэта піша gulfnews.com.

Робат здольны развіваць хуткасць да 35 км/г, што ў 12 разоў хутчэй за сярэднюю хуткасць перамяшчэння ў вадзе чалавека. Выраб даўжынёй 125 см і вагай у 11 кг здольны пераадольваць адлегласць да 130 км.

Робаты прызначаныя для працы ў самых цяжкіх кліматычных умовах, уключаючы акіянскія хвалі: кожны можа адначасова выратаваць 4-5 чалавек. Яны працуюць ад батарэек, якія можна перазарадзіць на працягу гадзіны.

0
Селядзец / Адказаць
06.09.2016 / 17:11
Вось куды на заробкі трэба. Злавіў аднаго такога робата і можна год не працаваць. А калі партыю? Міністру фінансаў нашаму трэба гэтую навіну тэрмінова дакласьці. Я аб тым, які па-беларуску разумее канешне. Нашых жа дахалера і яшчэ трошкі.
0
Гость / Адказаць
06.09.2016 / 17:53
Класс - робот может достать человека с глубины пяти Марианских впадин !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру