Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву ТАСС для тэлефільма, прысвечанага 25-годдзю СНД, і тэлепраграме «Формула ўлады» прызнаўся, што хацеў бы, каб людзі ніколі не думалі, што ім чагосьці не хапае.

Лукашэнка і першы намеснік генеральнага дырэктара ТАСС Міхаіл Гусман. Фота president.gov.by

«Вы ведаеце, я хацеў бы, каб людзі ніколі, зазіраючы ў кашалёк або сваю кішэню, не думалі пра тое, што ім на нешта не хапае, — сказаў Лукашэнка. — Заўсёды частцы народа чагосьці не хапае, гэта натуральна. А я б хацеў, каб людзі ў Беларусі ніколі на гэта не пакутавалі — вось гэта мая адзіная мара».

Разам з тым ён падкрэсліў, што людзі павінны і самі думаць пра сваю будучыню.

«І тады сваё жыццё можна забяспечыць. Прыводжу канкрэтны прыклад. Некалькі гадоў таму мною быў падпісаны ўказ і прынятае рашэнне аб развіцці аграэкатурызму: каля трох тысяч прадпрымальных сем'яў стварылі ўласныя, лічыце, прадпрыемствы, пабудавалі вёскі, хаты, дзе адпачываць могуць ад дзесяці да пяцідзесяці-сотні чалавек. І гэтыя прадпрымальныя людзі жывуць нядрэнна. Чаму любы беларус не можа, паставіўшы перад сабой мэту, забяспечыць сябе і сям'ю, зарабіць? Можа. І гэта мая мара, каб у нас у Беларусі, яшчэ раз падкрэслю, ніколі, зазіраючы ў кашалёк і кішэню, не перажывалі аб тым, што не хапае грошай. Я гэта зраблю», — адзначыў кіраўнік дзяржавы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?