6 верасня ў адной з вайсковых часцей Гродзенскага гарнізона падчас чысткі зброі пасля выканання стрэльбаў на палігоне атрымаў раненне, несумяшчальнае з жыццём, вайсковец тэрміновай службы, паведаміла Міністэрства абароны.

Па гэтым факце праводзіцца праверка. З улікам атрыманых звестак будзе прынятае працэсуальнае рашэнне ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

«Міністэрства абароны выказвае спачуванне родным і блізкім ваеннаслужачага і акажа дапамогу ў адпаведнасці з заканадаўствам», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?