З парламенцкіх выбараў, якія пройдуць у Беларусі 11 верасня, зняліся ўжо 36 кандыдатаў у дэпутаты. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама.

Працягваюць удзел у выбарах паводле дадзеных на 5 верасня 488 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. Па выніках вылучэння быў зарэгістраваны 521 кандыдат, яшчэ аднаго зарэгістравалі на падставе рашэння тэрытарыяльнай камісіі, трох — па рашэнні судоў. Рашэнне аб рэгістрацыі яшчэ аднаго кандыдата ў дэпутаты было адменена.

На гэты момант сярод усіх кандыдатаў 311 з'яўляюцца членамі палітычных партый. У прыватнасці пяць прадстаўляюць Беларускую партыю «Зялёныя», 37 — Беларускую партыю левых «Справядлівы свет», 16 — Беларускую патрыятычную партыю, 27 — Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), 36 — Камуністычную партыю Беларусі, 72 — Ліберальна-дэмакратычную партыю, 53 — Аб'яднаную грамадзянскую партыю, 48 — Партыю БНФ, 17 — Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці. Сярод кандыдатаў у дэпутаты 115 жанчын, 28 — дэпутаты Палаты прадстаўнікоў дзейнага склікання, 35 — дэпутаты мясцовых саветаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?