Першы міністр Шатландыі Нікола Стэрджэн абвясціла, што шатландскі ўрад пачне падрыхтоўку заканадаўчай базы для новага рэферэндуму аб незалежнасці ад Вялікабрытаніі.

Reuters.com

Reuters.com

На мінулым тыдні яна таксама сказала, што ў краіне будзе праведзена даследаванне грамадскай думкі па гэтым пытанні.

Раней Стэрджэн заяўляла, што выхад Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюза ў выніку рэферэндуму, які праводзіўся ў чэрвені, азначае аўтаматычны выхад і Шатландыі з ЕС - а гэта можа не супадаць з меркаваннем большасці жыхароў краіны.

У верасні 2014 года ў Шатландыі ўжо праводзіўся рэферэндум аб незалежнасці.

Тады 55% жыхароў краіны прагаласавалі супраць выхаду з складу Вялікабрытаніі, за незалежнасць выказаліся 45%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?