У Феадосіі двое беларусаў гутарылі на вуліцы з мясцовым жыхаром, калі на іх напаў невядомы з нажом. У выніку нападу адзін беларус атрымаў раненні, другі - загінуў. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Крымінформ».

Напад адбыўся ўвечары 4 верасня на вуліцы Крымскай ў горадзе Феадосія (Крым). Двое 56-гадовых беларусаў размаўлялі з аднагодкам, мясцовым жыхаром, у двары жылога пяціпавярховага дома. У гэты час да іх падышоў невядомы, які нанёс нажавыя раненні ўсім тром, а затым збег з месца злачынства.

Двое мужчын атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, а адзін памёр. Ім аказаўся адзін з беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?