pravda.com.ua

pravda.com.ua

Намесніка старшыні Меджліса крымскататарскага народа Ільмі Умерава адпусцілі з псіхіятрычнай бальніцы ў Сімферопалі, дзе ён на працягу трох тыдняў праходзіў прымусовую псіхіятрычную экспертызу.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісала яго дачка Айшэ Умерава.

«Забралі Ільмі Умерава з псіхіятрыі пасля незаконнай прымусовай «экспертызы», — паведаміла яна.

Умерава таксама размясціла відэа, на якім бацька выходзіць з брамы бальніцы.

У сваю чаргу адвакат Марк Фейгін напісаў у сваім твітары, што наступнай задачай з'яўляецца дамагчыся зняцця з Умерава абвінавачванняў.

12 мая ФСБ па Крыме завяла супраць Умерава крымінальную справу па арт.280.1 за нібыта заклик у эфіры ATR да дзеянняў, якія пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці Расійскай Федэрацыі. Умераў заяўляў, што яго словы ў перадачы няслушна пераклалі. Умерава ўзялі на падпіску аб нявыездзе.

11 жніўня Умераву стала кепска ў судзе, яго шпіталізавалі. Нягледзячы на гэта, суддзя вынесла пастанову адправіць Умерава на псіхіятрычную экспертызу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?