© AFP 2016/ Nazeer al-Khatib Турэцкая бронятэхніка на мяжы з Сірыяй. 4 верасня 2016 года

© AFP 2016/ Nazeer al-Khatib Турэцкая бронятэхніка на мяжы з Сірыяй. 4 верасня 2016 года

Анкара гатовая прыняць прапанову Вашынгтона аб сумеснай аперацыі па вызваленні сірыйскай Ракі ад баевікоў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», заявіў прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган.

Армія Турцыі пры падтрымцы міжнароднай кааліцыі паветраных удараў пачала аперацыю з удзелам знішчальнікаў і элітных сухапутных войскаў супраць ІД.

«У ІД самы галоўны цэнтр — Рака. (Прэзідэнт ЗША Барак) Абама сказаў мне, што хоча разам з намі зрабіць нешта з Ракай. Мы адказалі, што з нашага боку ніякіх праблем няма. Мы прапанавалі, каб нашы вайскоўцы сабраліся і абмеркавалі пытанне, як гэта зрабіць», — сказаў Эрдаган журналістам у самалёце, вяртаючыся з саміту G20, які прайшоў у кітайскім Ханчжоу. Словы турэцкага лідара цытуе газета Hurriyet.

Эрдаган дадаў, што Турцыя «павінна паказаць, што існуе ў рэгіёне» і не мае права «зрабіць крок назад».

Турэцкі лідар таксама адзначыў, што ў Анкары няма праблем з Вашынгтонам пры правядзенні аперацыі на поўначы Сірыі. 24 жніўня турэцкая армія пачала аперацыю «Шчыт Еўфрата», падчас якой вызваліла ад тэрарыстаў горад Джараблус. Пры гэтым Анкара працягвае аперацыю супраць атрадаў сірыйскіх курдаў.

Рака знаходзіцца пад кантролем тэрарыстаў з 2013 года. Баевікі стварылі тут органы кіравання «халіфатам» і абвясцілі горад сваёй «сталіцай».

Штурм Ракі вядуць так званыя Дэмакратычныя сілы Сірыі, аснову якіх складае курдскае апалчэнне YPG. З паветра іх падтрымлівае авіяцыя міжнароднай кааліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0