Аб працягу персанальных санкцыяў адносна расійскіх чыноўнікаў і палітыкаў паведамляе Reuters са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

Абмежаванні на свабоднае перамяшчэнне ў межах Еўрасаюза і фінансавыя аперацыі распаўсюджваюцца прыкладна на 150 чалавек і 37 арганізацый. Тэрмін іх дзеяння пасля чарговага падаўжэння завяршаецца 15 верасня.

Санкцыі былі ўведзеныя пасля далучэння Крыма да Расіі. Яны былі ўзмоцнены пасля пачатку баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны паміж украінскай арміяй і баевікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0