Жыхары Нарыльска (РФ) выкладваюць у інтэрнэце фатаграфіі мясцовай ракі Далдыкан, якая раптам афарбавалася ў ярка-чырвоны колер, паведамляюць інфармагенцтвы.

Тут і ніжэй фота з сацсетак

Мясцовыя жыхары мяркуюць, што рака стала чырвонай у выніку хімічнага забруджвання. Пры гэтым рэагенты маглі патрапіць у ваду з размешчанага побач Надзежынскага металургічнага завода. Гэтую інфармацыю абвяргаюць у прэс-службе прадпрыемства. Там запэўніваюць, што пазаштатных сітуацый на заводзе не адбывалася, у тым ліку аварыйных скідаў. Да высвятлення сітуацыі завод часова знізіў вытворчыя магутнасці.

Між тым з'явілася яшчэ адна версія «пачырванення» ракі. Нібыта такое здаралася і раней — рака Далдыкан афарбоўваецца з-за жалезнай руды ў глебе.

Мінпрыроды РФ ужо даручыў Распрыроднагляду правесці праверку і высветліць памер шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0