Кандыдаты ў дэпутаты падчас дэбатаў, прысвечаных эканоміцы, вырашалі, у якіх саюзах варта застацца Беларусі і дзе браць грошы, каб «прачнуцца заўтра». Сяброўства Беларусі ў Еўразійскім саюзе стала асноўнай тэмай перадвыбарчых дэбатаў кандыдатаў у дэпутаты, прысвечаных эканоміцы.

На неадкладным выхадзе нашай краіны з гэтага саюза настойвае лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, якога падтрымлівае і Вольга Кавалькова з незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Супраць такіх радыкальных крокаў чакана выступае прадстаўнік левай партыі «Справядлівы свет» Віктар Міхальчык.»Можа ўзнікнуць эканамічны і сацыяльны калапс», — адказвае ён на прапанову правых. Марат Афанасьеў з АГП дадае, што «рваць сувязі ў адзін момант не атрымаецца», таму неабходна ў любым саюзе шукаць сваю выгаду. Якое рэальнае эканамічнае становішча Беларусі на сёння, што яе чакае заўтра і што магло б чакаць, калі б да ўлады прыйшлі прадстаўнікі апазіцыі — у чарговым раўндзе дэбатаў, арганізаваных тэлеканалам «Белсат», сайтам Naviny.by і Еўрарадыё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?