Фота Дар'і Буракінай, Tut.by

Фота Дар'і Буракінай, Tut.by

Нагадаем, у судзе Фрунзенскага раёна Мінска разглядаюць крымінальную справу ў дачыненні да веласіпедыста Анатоля Грынкевіча, які ўдарыў 19 чэрвеня бітай пешахода па галаве. Яго абвінавачваюць па ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства). Максімальнае пакаранне па дадзеным артыкуле — да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Сёння дапыталі абвінавачанага, пацярпелага і яго бацьку. Таксама ў судзе выступілі сьведкі.

Бацька непаўнагадовага пацярпелага заявіў маральную шкоду ў 50 тысяч рублёў (крыху больш за 25 тысяч даляраў). Памер матэрыяльнай кампенсацыі яшчэ не агучаны.

— Можа, сума шакуе, але жонка да гэтага часу хвалюецца. У Васіля і цяпер галавакружэнне, звон у вушах, — растлумачыў Аляксандр Дземідовіч, бацька пацярпелага фатографа.

У судзе высветлілася, што маці абвінавачанага пасля таго, што адбылося прапаноўвала сям'і пацярпелага ў пераводзе каля 300 даляраў. Ад гэтых грошай яны адмовіліся. Да пасяджэння 7 верасня гаворка ішла ўжо пра 1000 долараў. І зноў - адмова.

— Усё толькі праз суд, — як адрэзаў бацька пацярпелага, патлумачыўшы, што лічыць гэтую суму недастатковай.

Анатоль Грынкевіч адзначае, што маральную шкоду Васілю Дземідовічу нанёс, але суму заяўленай маральнай кампенсацыі лічыць завышанай.

— У галаву я не цэліў, гэта адбылося выпадкова. Хлопца спрабаваў аб'ехаць, але зрабіць гэта па зялёнай зоне не мог, таму што аднойчы так ужо рабіў і ўпаў. Я разлічваў на адэкватную ацэнку сітуацыі з боку пацярпелага і што мы проста разыйдземся, — сказаў абвінавачаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?