Reuters.com

Reuters.com

Прэзідэнт ЗША Барак Абама і філіпінскі лідар Радрыга Дутэртэ, які раней у запале абазваў кіраўніка дзяржавы «сукіным сынам», сустрэліся ў нефармальнай абстаноўцы на саміце лідараў краін Паўднёва-Усходняй Азіі ў Лаосе. Пра гэта ў сераду, 7 верасня, паведамляе Associated Press са спасылкай на кіраўніка МЗС Філіпін Пэрфекта Ясая.

Па словах міністра, лідары дзвюх краін перасекліся ў зале, дзе чакалі пачатку гала-вячэры, які праходзіць у рамках саміту. «Яны былі апошнімі, хто пакінуў пакой», — адзначыў Ясай. Як ён удакладніў Reuters, кіраўнікі дзяржаў абмяняліся ветлымі словамі. «Я вельмі рады, што гэта адбылося», — дадаў міністр.

6 верасьня прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Марк Тонар паведаміў, што вызначаная сустрэча Абамы і Дутэртэ была адменена з-за таго, што абраны філіпінскім лідарам тон рыторыкі выклікаў у амерыканскага боку сумневы ў прадуктыўнасці перамоваў.

4 верасня прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ назваў Барака Абаму «сукіным сынам» і параіў яму не лезці з натацыямі аб правах чалавека. Так ён адрэагаваў на крытыку амерыканцамі адстрэлу філіпінскімі ўладамі наркагандляроў. Пасля гэтага амерыканскі прэзідэнт усумніўся ў мэтазгоднасці сустрэчы. Радрыга Дутэртэ пасля выказаў шкадаванне аб сваіх словах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?