У вас на вуліцы асфальт пайшоў ямкамі? Дык усе яго недакладаюць і недакатваюць.

Вам недалілі бензіну на запраўцы? Дык там усяго паўлітра, от нішчаброд. 

Вам прадалі пратэрмінаваны тварог? Дык усе ж так прадаюць.

Вас аблічылі на рынку? Дык усе ж аблічваюць.

Вам здалі кватэру са скасабочанымі вокнамі? Дык ва ўсіх дамах мы так рабілі.

Вы ідзяце галасаваць на «выбарах»? Дык усе ж ідуць.

Вы размахвалі рукамі і лаяліся матам? Дык вы ж разумееце…

Чаму я не здзіўляюся, калі беларуская паралімпійская дэлегацыя салідарызуецца з махлярамі ад спорту? Таму што наш жэст высока ацэняць такія самыя. Можа, нам нават дадуць скідку на газ! Як самым блізкім сябрам! І мы патрацім яе на недакладзены асфальт, недаліты бензін і замену шклопакетаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?