08.09.2016 / 11:00

Прэс-сакратар Мінспорту: Беларусы пранеслі сцяг Расіі? Гэтая акцыя не была санкцыянаваная міністэрствам  6

Прэс-сакратар Міністэрства спорту Уладзімір Несцяровіч заявіў, што беларускае Міністэрства спорту і турызму пакуль не пачынала высвятляць асобу чалавека, які нёс сцяг Расіі на адкрыцці Паралімпійскіх гульняў.

Reuters.com

«Я пакуль што не ведаю, хто гэты чалавек. Менавіта цяпер я не ўпэўнены, што будзем гэтым займацца. Не, нам цікава, хто гэта, бо гэтая акцыя не была санкцыянаваная міністэрствам. Але хто гэты чалавек… Паспрабуем высветліць».

Калі МПК высветляе, то пытанне да міжнароднага Паралімпійскага камітэта. Яны ўжо ведаюць — ну, пачакаем. Мабыць, яны раскажуць, што гэта за чалавек і што яны прыдумалі рабіць цяпер», — сказаў Несцяровіч.

PA/Scanpix/LETA

Па фота падобна, што гэта не адзін з беларускіх паралімпійцаў. У Міжнародным паралімпійскім камітэце заявілі, што яго асоба ідэнтыфікаваная, абмяркоўваюцца магчымыя дысцыплінарныя меры.

0
Петрыковец / Адказаць
08.09.2016 / 11:11
Інвалід на галаву з радаснай усмешкай пранес трыкалор....
0
Паўліна / Адказаць
08.09.2016 / 11:11
Гнаць у шыю гэтага "рускаміраўца", які прымазаўся да каманды. МПК правільна зробіць, калі адправіць назад усю беларускую зборную. Трэба думаць і бачыць , хто з табой едзе, а не патураць розным правакацыйным выхадкам
0
Меркаванне / Адказаць
08.09.2016 / 11:25
Уволить виновного, однозначно.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру