08.09.2016 / 11:27

МЗС: Беларус са сцягам Расіі на адкрыцці Паралімпіяды — гэта па-мужчынску 20

Reuters.com

Беларускі спартсмен, які вынес сцяг Расіі на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды, паступіў па-таварыску і па-мужчынску. Пра гэта сёння на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

«Гэта ўчынак. Наш спартсмен паступіў сур'ёзна, па-таварыску і па-мужчынску. Калі за такія ўчынкі трэба адказваць, будзе адказваць», — заявіў Дзмітрый Мірончык.

Як выстветлілася, сцяг Расіі нёс Андрэй Фомачкін — 53-гадовы спартыўны функцыянер.

0
Меркаванне / Адказаць
08.09.2016 / 11:34
Спадзяемся, адкажа. Сваёй пасадай.
0
Ваяр / Адказаць
08.09.2016 / 11:37
Гэта што, афіцыйны камэнтар службовай асобы сувэрэнная дзяржавы ці падхалімскія разважаньні на кухні?!..
0
Guinness / Адказаць
08.09.2016 / 11:39
То бок па мужчынску падтрымліваць ужыванне допіга? Навошта тыя правілы, у нас жа духоўнасць.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру