08.09.2016 / 12:19

Лукашэнка ўхваліў рашэнне пранесці ў Рыа сцяг Расіі 60

Кіраўнік Беларусі ўхваліў ўчынак дэлегацыі, чальцы якой выйшлі на цырымонію адкрыцця Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра з сцягам Расіі. Пра гэта ў чацвер, 8 верасня, радыёстанцыі «Гаворыць Масква» заявіла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

PA/Scanpix/LETA

«Вынас сцяга падчас цырымоніі адкрыцця — ініцыятыва беларускай дэлегацыі. Тым не менш я хачу падкрэсліць, што гэта пазіцыя дзяржаўная, і гэта ў тым ліку пазіцыя прэзідэнта краіны і прэзідэнта нашага Паралімпійскага камітэта. Мы салідарныя з расійскімі паралімпійцамі», — падкрэсліла яна.

Эйсмант таксама звярнула ўвагу, што доказаў ужывання расійскімі паралімпійцамі допінгу так і не было прадстаўлена.

— Калі яны гавораць пра допінг, мы катэгарычна супраць допінгу, але ніводнага факту па паралімпійцах, якія ўжывалі б допінг і якіх адхілілі ад удзелу, прад'яўлена не было. А людзі, для якіх спорт — гэта больш, чым спорт, былі ад Паралімпіяды адхіленыя. Вось гэта наша дзяржаўная пазіцыя і пазіцыя прэзідэнта нашай краіны.

0
Раман / Адказаць
08.09.2016 / 12:22
Правакацыя.
0
Меркаванне / Адказаць
08.09.2016 / 12:28
Ясно. Прогиб защитан.
0
Паўліна / Адказаць
08.09.2016 / 12:29
Няма чаго сказаць - кранты... Адно што застаецца - рыць акопы і супрацьтанкавыя рвы
Паказаць усе каментары/ 60 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру