Некалькі дзясяткаў графіці «Смаленск — гэта Беларусь!» зьявіліся ў Смаленску, паведамляе прэс-служба незарэгістраванага "Маладога фронту".

Маладафронтаўцы, якія ў той час былі ў Расеі, здолелі сфатаграфаваць надпісы.

Смаленск уваходзіў у Вялікае Княства Літоўскае, у Смаленску знаходзілася першая сталіца БССР, але пасьля Сталін далучыў горад да Расеі. На сёньня на Смаленшчыне няма ніякай беларускай культурнай актыўнасьці, а доля людзей, якія лічаць сябе беларусамі, у насельніцтве рэгіёну, — мізэрная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0