08.09.2016 / 15:41

Уладзімір Някляеў. Крапівенскае поле 4

На Крапівенскім полі вятры.
Палыны. На далоні патры —
Загарчыць. Торгне сутаргай, болем.
Тут вякі праплылі, як віры па Дняпры,
За палкамі палкі
тут прайшлі ваяры,
Змагары, што накрытыя полем.

На Крапівенскім полі трава. Крапіва.
Тут крыві напілася Масква,
Татарва з крыжакамі ў хаўрусе…
Тут над імі
усімі
паўстала Літва —
І абрынулася ў Беларусі!

Дзе ж мы дзелі
літоўскую долю?
Веліч продкаў? Іх вольную волю,
Што яны аплацілі крывёй?

Як гарчыць палыном на Крапівенскім полі -
І пячэ крапівой!..

0
П Я Ц Ь С О Т / Ответить
08.09.2016 / 17:18
П Я Ц Ь С О Т Нам пад Воршаю 500! Пад Лукою 20... Каб Астрожскі й сотні-сот - можна пазмагацца, Бо ў Крапіўне і Луке час прыйшоў купацца...
0
ant666 / Ответить
08.09.2016 / 17:18
выдатна!
0
Вясковец / Ответить
08.09.2016 / 23:38
Павага Паэту.
Показать все комментарии/ 4 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера