«Галоўная задача - абараніць нашу краіну», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 8 верасня ў Мінску на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод.

president.gov.by

president.gov.by

«Мы нічога лішняга не хочам. Мы хочам, каб на нашым лапіку зямлі, адносна невялікім, але не такім і малым, мірна жылі нашы дзеці. Каб яны жылі ў такой бяспечнай краіне, у якой жывем мы. Вось і ўся наша праблема, якую мы хочам вырашыць, - цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта. — Ну і яшчэ трошкі каб былі багацейшымі, гэта залежыць не толькі ад дзяржавы, але і асабіста ад усіх нас. Таму давайце спакойна жыць і дзейнічаць. Калі хтосьці захоча нешта вялікае стварыць асабіста, мы яму дапаможам. Калі хтосьці захоча мець свой кавалак зямлі і апрацоўваць на ім хлеб — мы яму дапаможам. Але калі хто-небудзь хоча працаваць у калектыве - для гэтага ёсць усе ўмовы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0