За яе на варшаўскім аўкцыёне «Лямус» змагаўся таксама адзін беларускі бізнэсовец, але, па ягоным прызнаньні, выкласьці такія грошы ён быў не гатовы. А купіла яе Нацыянальная бібліятэка Польшчы.

Стары Замак, мост церазь Нёман і ўсе цэрквы — манумэнтальная панарама Горадні паўстае на гэтым медзярыце 1568 году. Гравюра Цюндта памерам 36 на 102 сантымэтры паказвае горад у часе прыгатаваньняў да Люблінскае уніі. На першым пляне маршалак Валовіч вітае пасольства цара Івана Жахлівага. У далечыні адкрываецца панарама места. Яе змаляваў у ліпені 1568 году відавочца, Яна Адэльгаўзэр. А Матыяс Цюндт (1498-1572), знакаміты нюрнбэрскі медзярытнік, перанёс у форму гравюры. Гэта сапраўдны рарытэт: вядомыя ўсяго некалькі захаваных арыгіналаў гэтай працы. Ніводзін зь іх не знаходзіцца ў Беларусі.

Адна зь іх, з прыватнай калекцыі, выстаўленая на антыкварны аўкцыён у Варшаве. Ён адбыўся 7 чэрвеня.

Пачатковая цана «Vera designatio urbis in Littavia Grodnae» — так гучыць поўная назва гравюры — складала 40 тысячаў злотых (18,5 тыс. даляраў). Продажная — амаль у 2,5 разу большая — 95 тысячаў злотых.

За яе на варшаўскім аўкцыёне “Лямус” змагаўся таксама адзін беларускі бізнэсовец, але, па ягоным прызнаньні, выкласьці такія грошы ён быў не гатовы.

У выніку яна адправіцца ў Нацыянальную бібліятэку Польшчы.

Затое беларускі калекцыянер, які пажадаў застацца невядомым, купіў у часе аўкцыёну сьціплы партрэт апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Каталёг аўкцыёну ў фармаце ПДФ даступны тутака.


Vera designatio urbis in Littavia Grodnae. 1568. Выстаўленая на аўкцыён антыкварыяту ў Варшаве.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?