Usopen, facebook.com
Амерыканская тэнісістка Серэна Уільямс выбыла з Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open), прайграўшы ў паўфінале Караліне Плішкавай з Чэхіі — 6:2, 7:6.
Такім чынам Уільямс пакідае першы радок рэйтынгу WTA, які яна ўзначальвала на працягу 186 тыдняў. Першай ракеткай свету стане 28-гадовая немка Анжаліка Кербер.
У фінале спаборніцтваў Плішкава сустрэнецца з пераможцай матчу паміж Кербер і датчанкай Каралінай Вазняцкі.