За пранос сцяга Расіі на адкрыцці летніх Паралімпійскіх гульняў-2016 у Рыа-дэ-Жанейра акрэдытацыі пазбавіліся два члены беларускай дэлегацыі. Пра гэта БелТА паведаміў старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель.

Reuters.com

Reuters.com

«Міжнародны паралімпійскі камітэт прыняў рашэнне аб пазбаўленні акрэдытацыі члена беларускай дэлегацыі, які прайшоў у ходзе цырымоніі адкрыцця Гульняў з расійскім сцягам, а таксама яшчэ аднаго з кіраўнікоў нашай каманды»,— сказаў ён.

«Правядзенне палітычнай акцыі ў ходзе Паралімпіяды недапушчальна. Беларуская каманда афіцыйна папярэджана аб недапушчальнасці падобных дзеянняў», - дадаў Шэпель.

Нагадаем, раней быў пазбаўлены акрэдытацыі Андрэй Фомачкін, які і нёс сцяг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0