09.09.2016 / 12:29

У Віцебскай вобласці ў кювет зваліўся вайсковы самалёт ФОТАФАКТ 7

У Аршанскім раёне самалёт пры перавозцы з'ехаў у кювет.

Фота ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама

«Вайсковы самалёт перавозілі без крылаў на жорсткай счэпцы ў аэрадром Кукавячына. Машына ДАІ суправаджала негабарытны груз ад мяжы Мінскай і Віцебскай абласцей. На 135-м км трасы М8 лопнуў стопар счэпкі, у выніку чаго самалёт з'ехаў у кювет», - растлумачылі ў ДАІ.

Пры здарэнні ніхто не пацярпеў, рух па трасе ўскладнены не быў. Пасля таго як да месца падзей даставяць кран, самалёт будзе узняты і працягне свой шлях да аэрадрома.

Як паведамляе »Інтэкс-Прэс», у сацыяльных сетках здымак самалёта з такім жа нумарам «38» з'явіўся раніцай 8 верасня. СУ-27 везлі па вуліцы Войкава ў Ваенным гарадку ў Баранавічах.

vk.com

0
Sven / Адказаць
09.09.2016 / 12:39
Наколькі я ведаю, Кукавячына не выкарыстоўваецца як вайсковы аэрадром. Я ўвогуле там самалётаў ня бачыў. Там толькі гэлікоптары, зь якіх скочуць з парашутам - усялякія СДЮШ, ДОСААФ ды жонкі вайскоўцаў:)
0
вася / Адказаць
09.09.2016 / 13:41
Мусіць перавозіла тая ж каманда, што і рэактар на станцыі ў Астраўцы перасоўвала.
0
Цікаўны / Адказаць
09.09.2016 / 18:19
А чаму яго, так бы мовіць, сваім ходам, па паветры не перагнаць на аэрадром? Ці гэта нелятучы лятак, які прызначаны толькі для выгляду? )))
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру