З 2 па 6 чэрвеня на базе 5‑й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня ў Мар’інай Горцы адбыліся спаборніцтвы снайпэрскіх пар сіл спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл.

У спаборніцтвах узялі ўдзел каманды сіл спэцапэрацый Ўзброеных сіл Ваеннай Акадэміі Рэспублікі Беларусь, узброеных сіл Расеі, Казахстану, Украіны і Арменіі, а таксама ў якасьці назіральнікаў ‑‑ Катару.

У выніку першае і трэцяе месцы занялі каманды 5‑й асобнай брыгады, на другім месцы каманда ўзброеных сіл Украіны.

Прэс-служба Міністэрства абароны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0