Выбары новага кіраўніка Узбекістана пройдуць 4 снежня гаворыцца ў паведамленні на сайце ЦВК краіны.

Дата выбараў была вызначана на пасяджэнні ЦВК Узбекістана ў пятніцу.

Напярэдадні прэм'ер-міністр Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў быў прызначаны часова в.а прэзідэнта краіны.

Папярэдні прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў памёр 2 верасня на 79-м годзе жыцця пасля перанесенага 27 жніўня інсульту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0