AP

AP

Прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ назваў дурнем генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна, перадае Reuters.

Агенцтва ўдакладняе, што Дутэртэ звязаў гэта з палітыкай генеральнага сакратара ААН у галіне правоў чалавека.

Таксама Дутэртэ заявіў, што ніколі не выказваў абвінавачванняў у адрас прэзідэнта ЗША Барака Абамы. «Я сказаў гэта, але гэта не было [прамоўлена] на адрас Абамы», - сказаў ён.

5 верасня Дутэртэ, адказваючы на пытанне журналіста, назваў прэзідэнта ЗША «сукіным сынам». Так ён пракаментаваў планы амерыканскага прэзідэнта закрануць тэму пазасудовых пакаранняў смерцю на Філіпінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?