Выбарчы ўчастак №637. Фота Віктара Кулака

Выбарчы ўчастак №637. Фота Віктара Кулака

«Я прыехаў на ўчастак у Цэнтр грэка-рымскай барацьбы 6 верасня а палове на дзясятую раніцы, — распавядае Віктар. — Там чарга студэнтаў. Я спачатку думаў, што яны на нейкую імпрэзу прыйшлі, а яны ўсе — галасаваць. Я стаў весці падлік і налічыў дзесьці 400-500 чалавек, якія прагаласавалі. А ў дадзеных камісіі — 928».

Назіральнік падаў дзве скаргі на імя старшыні ўчастковай камісіі. Першая тычылася перавышэння лічбаў у падліках, другая — вялікай колькасці студэнтаў, якая выклікае пытанні. Чаго раптам усе кінуліся датэрмінова галасаваць адразу ў першы дзень?

Такія самыя скаргі ў акружную камісію накіраваў кандыдат у дэпутаты па гэтай выбарчай акрузе Юры Губарэвіч.

«Прыехалі тры прадстаўнікі з акружной камісіі, — працягвае назіральнік Віктар Кулак. — На мае заўвагі, што немагчыма, каб такая колькасць студэнтаў прыйшла проста так, без пагрозаў атрымаць «незалік» ці быць адлічанымі, прадстаўнікі камісіі прыводзілі контраргументы. Маўляў, немагчыма такой колькасці студэнтаў разам паставіць «незалік» ці выключыць. Але ж гэта толькі смелыя, прынцыповыя студэнты маглі не паслухацца і не пайсці».

Назіральнік таксама паведаміў, што на яго вачах студэнтка, якую перанакіравалі галасаваць па месцы рэгістрацыі, запыталася: «А чаму тут нельга? Нам выкладчык сказаў, што можна». Сябры камісіі на гэта сталі ёй казаць, што яна нешта не так зразумела.

Па стане на вечар 8 верасня афіцыйная датэрміновая яўка на гэтым участку дасягнула 67,9%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?