Вядомы расійскі прадзюсар Максім Фадзееў у інтэрв'ю life.ru распавёў, што захоплены ўчынкам Андрэя Фомачкіна на Паралімпіядзе, параўнаўшы яго з мужнасцю абаронцаў Брэсцкай крэпасці.

Максім Фадзееў, tvcenter.ru

Паводле яго слоў, ён быў настолькі ўражаны смеласцю функцыянера, што накіраваў на імя Аляксандра Лукашэнкі ліст, у якім прапанаваў бясплатна падрыхтаваць расійскага артыста, які прадставіць РФ на «Еўрабачанні-2017». Паводле задумы прадзюсара, у фінале выступлення канкурсант з тым жа гонарам падыме над галавой сцяг Беларусі.

life.ru

На пытанне аб тым, што заахвоціла яго да такога зваротнага жэсту, Фадзееў адказаў:

«Я проста хачу зрабіць ад імя маёй краіны, мяне асабіста, усіх музыкаў, ад кожнага неабыякавага такі ж жэст. Адной з самых яркіх пляцовак, на мой погляд, з'яўляецца «Еўрабачанне», дзе расіянін падыме сцяг Беларусі над сваёй галавой. Гэта будзе сімвалам нашай моцнай дружбы і велічы двух народаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0