Экс-міністр спорту і турызму Аляксандр Грыгараў пракаментаваў эпізод, калі на адкрыцці Паралімпійскіх гульняў член беларускай дэлегацыі Андрэй Фомачкін пранёс сцяг Расіі.

Аляксандр Грыгараў

Аляксандр Грыгараў

— Гэта ўчынак. Фомачкін выказаўся ў падтрымку сяброў, калегаў, братоў расіян. Сам ён — хлопец спартыўны, майстар спорту міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы. Як работнік добры, узважаны. Сем'янін таксама добры. Досыць прафесійна падрыхтаваны чалавек.

— Вы самі здзейснілі б падобны ўчынак?

— Я неяк патрапіў у іншую сітуацыю. На Алімпіядзе 2000 года ў Сіднэі я быў шэфам місіі. Да мяне прыйшла група беларусаў і папрасіла, каб наша дэлегацыя пранесла апазіцыйны сцяг. За гэта яны прапанавалі мне 5000 тысяч аўстралійскіх даляраў (каля 4500 даляраў ЗША). Я ім адказаў, што ў мяне мільён даляраў на картцы, я ж шэф місіі, а дэлегацыя ў нас вялікая, 350 чалавек. Потым падкрэсліў, што грошы мяне не цікавяць і радзіму я за рублі не прадаю: у мяне ёсць краіна, у мяне ёсць прэзідэнт, у мяне ёсць дзяржаўная сімволіка. І культурна іх адправіў за дзверы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?