Андрэй Фомачкін стаў героем першага дня Паралімпіяды ў Бразіліі. Падчас цырымоніі адкрыцця Гульняў ён выйшаў на стадыён «Маракана» з расійскім сцягам. Такім чынам беларуская дэлегацыя падтрымала расейцаў, якіх у поўным складзе адхілілі ад удзелу ў Паралімпіядзе. Андрэя Фомачкіна за пранос трыкалора пазбавілі акрэдытацыі.

Reuters.com

Reuters.com

«Камсамолка» звязалася з ім і ўзяла інтэрв'ю. Фомачкін пакуль знаходзіцца ў Бразіліі.

— Я выказаў агульнае меркаванне ўсёй паралімпійскай сям'і, якое хтосьці не адважыўся выказаць услых ці дэманстраваць. Мы прынялі рашэнне, я думаю, яно правільнае, каб аказаць падтрымку расійскай камандзе, паралімпійцам, якія не прыехалі, на жаль, на гэтыя Гульні. Хоць я ўважліва слухаў прывітальную прамову кіраўніка Паралімпійскага камітэта, і ён сказаў, што мы ўсе - частка свету. Але, на жаль, чамусьці вялікай часткі свету не аказалася на гэтым форуме.

Была інфармацыя, што менавіта калясачнікі, якія былі ў першым шэрагу, павінны былі везці сцягі Беларусі і Расіі.

— Я ў дадзенай сітуацыі быў заняты сваімі думкамі, у мяне свая задача была. І па шляху руху, а там калідор доўгі, шмат сек'юрыці стаяла, я не бачыў … Не магу каментаваць гэтую сітуацыю, я быў замыкаючым ў калоне нашай. Фон, я лічу, усё ж такі атрымаўся. Свет убачыў расійскі сцяг. Расійскія спартсмены мне пісалі паведамленні па вайберу, дзякавалі. Мне прыемна, і ўсім прыемна.

- Як у вас забралі сцяг, што сказалі?

- Вельмі карэктна забралі. Прыйшлі з аргкамітэта, папрасілі прад'явіць. Я паказаў, перадаў.

- Вы разумелі, што вас і ўсю беларускую зборную могуць пакараць?

- Я разумеў, што мяне пакараюць адназначна. Але быў разлік на тое, што зборную не пакараюць. Я не з'яўляўся ні спартсменам, ні трэнерам.

— Тое, што вы родам з Армавіра, паўплывала на тое, што менавіта вы вынеслі расейскі сцяг?

- Я родам з Савецкага Саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?