ЗША і Расія апублікавалі план, закліканы знізіць узровень гвалту ў Сірыі і перайсці да мірнага ўрэгулявання сітуацыі.

Reuters.com

Reuters.com

«Сёння ЗША і Расія абвяшчаюць аб плане, які, як мы спадзяемся, дасць магчымасць зменшыць гвалт, палегчыць пакуты і аднавіць рух да мірных перамоваў і мірным урэгуляванні ў Сірыі», — заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Керы.

Па словах амерыканскага чыноўніка, узгоднены план мае больш далёка ідучыя наступствы, чым любыя пагадненьні на сённяшні дзень і ў выпадку яго выканання ўсімі бакамі дазволіць перайсці да мірных перамоваў.

«Мы спадзяемся, што калі план будзе цалкам выкананы, ён стане паваротным пунктам», - заявіў Керы.

Згодна з дасягнутымі дамоўленасцямі, ўсе бакі канфлікту ў Сірыі павінны спыніць ваенныя дзеянні з 12 верасня.

Рэжым спынення баявых дзеянняў у Сірыі павінен прапрацаваць на працягу сямі дзён, пасля чаго будзе створаны спецыяльны цэнтр па размежаванні тэрарыстаў і ўмеранай апазіцыі, распавёў расійскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў.

Акрамя таго, урад Сірыі не павінен наносіць авіяўдары ў пэўных раёнах краіны, а сілы апазіцыі павінны будуць усімі магчымымі спосабамі дыстанцыявацца ад экстрэмісцкіх груповак «Фронт Нусра» і «Ісламская дзяржава».

Перамовы Сяргея Лаўрова і яго амерыканскага калегі ў Жэневе працягваліся 12 гадзін. Пасля гэтага Вашынгтон і Дзярждэпартамэнт ўзгаднялі план яшчэ некалькі гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?