Праблемы сацыяльнага развіцця Беларусі сталі галоўнай тэмай апошніх дэбатаў кандыдатаў у дэпутаты, арганізаваных тэлеканалам «Белсат», сайтам Naviny.by і Еўрарадыё.
Адным з цэнтральных пытанняў стала сістэма адукацыі, дасталася школам.
«У Беларусі школы пачалі пераўтварацца ў турмы, турмы для дзяцей», — выказаў меркаванне радыкал Алесь Таўстыка з Партыі БНФ і падзяліўся сваім досведам удзелу ў бацькоўскім камітэце.
Разам з брэсцкім блогерам Сяргеем Пятрухіным яны раскрытыкавалі і кандыдатку з Аб’яднанай грамадзянскай партыі Вольгу Маёраву за праграму «Мільён працоўных месцаў», заявіўшы, што гэта немагчыма і непатрэбна.
«Вы маеце рацыю, — парыравала Маёрава. — Мы сапраўды створым не 1 мільён працоўных месцаў, а 1,5!»
Таксама ў дэбатах узялі ўдзел прадстаўнік незарэгістраванай партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Алег Аксёнаў і незалежны кандыдат з Кобрына Аляксандр Мех.