Былы губернатар Кіеўскай вобласці Максім Мельнічук збег ад паліцэйскіх, калі яны затрымлівалі пасярэдніка пры атрыманні хабару. Пра гэта тэлеканалу «Еспресо» распавёў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

Па словах Авакава, следства пакуль не вырашыла, ці будзе Мельнічук прыцягнуты да справе аб хабары, па якому 9 верасня быў затрыманы намеснік губернатара Ігар Любко. Кіраўнік украінскага МУС не выключыў, што будзе прынята рашэнне аб абвяшчэнні Мельнічука ў вышук.

Раней жонка былога губернатара, якога адправілі ў адстаўку пасля затрымання Любко, заяўляла аб знікненні Мельнічука і пра тое, што ўзброеныя людзі правялі ў яго ператрус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?