Візыт у Беларусь расейскага прэзыдэнта заплянаваны на 22 чэрвеня.

Адпаведная дамоўленасьць была дасягнута сёньня падчас тэлефоннай размовы прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі, перадае БелаПАН са спасылкай на прэс‑службу беларускага прэзыдэнта.

«У працяг кантактаў, якія адбыліся падчас нефармальнага саміту СНД у Санкт‑Пецярбурзе, прэзыдэнты абмяняліся думкамі па актуальных пытаньнях двухбаковых адносін і міжнароднага парадку дня», ‑‑ певедамляе прэс‑служба.

Варта зазначыць, што двухбаковая сустрэча Лукашэнкі і Мядзьведзева падчас нефармальнага саміту не адбылася.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0