11.09.2016 / 17:09

Латвія патроіць лік байцоў спецназа для барацьбы з «зялёнымі чалавечкамі» 2

Колькасць Падраздзялення спецыяльнага прызначэння (SUV) Нацыянальных узброеных сіл (НВС) Латвіі ў хуткім часе будзе патроеная, распавёў у інтэрв'ю агенцтву LETA камандуючы атрадам Юрыс Ушацкіс.

Паводле яго слоў, прыярытэты падраздзялення ў цэлым не змяніліся, і салдаты навучаюцца правядзенню рознага роду аперацый, у тым ліку аперацый, якія раней ніхто не праводзіў, таму ад салдат патрабуецца творчы падыход і нестандартнае мысленне. Змянілася тое, што SUV стала адным з галоўных прыярытэтаў латвійскай арміі, яе колькасць у бліжэйшыя гады плануецца павялічыць у тры разы, сказаў Ушацкіс, пры гэтым не раскрыўшы лік салдат.

«Мы аналізуем, вывучаем досвед правядзення асаблівых аперацый спецназа іншых краін. Мы гатовыя супрацьстаяць «зялёным чалавечкам». Пагроз для Латвіі існуе шмат і розных…».

0
Хунвэйбiн / Адказаць
11.09.2016 / 17:34
Карацей кажучы, iх будзе тры?)
0
Латка / Адказаць
11.09.2016 / 22:55
..навошта выдаяце ваенную таямнiцу???.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру