У Мінску ў 178-й школе, дзе знаходзяцца 4 выбарчыя ўчасткі па выбарах у Палату прадстаўнікоў, сёння аб'яўлялі пажарную трывогу.

Пра гэта распавёў назіральнік Дзмітрый Кавалгін. Паводле яго слоў, «дзіўная» эвакуацыя была кароткай — каля 10 хвілін. Назіральнікі былі вымушаныя выйсці з будынка, чальцы камісій там заставаліся.

Кавалгін кажа, што на згаданых выбарчых участках «вялікія разыходжанні паміж падлікам назіральнікаў і камісіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?