«Не ведаю, як іншыя наведвальнікі канцэрта Lavon Volski у Гомелі, але я асабіста дакладна не памятаю выступаў беларускіх музыкаў, з такой энергетыкай і моцнай эмацыйнай сувяззю з гледачамі, якую атрымалася зрабіць на сённяшнім канцэрце, — піша Андрэй Стрыжак. — Негледзячы на тое, што Лявону відавочна было цяжкавата пець (ён скардзіўся на хворае горла), усе дзве гадзіны+ адзін выхад на біс, музыка трымаў публіку за каўнер. Ад «Народнага альбома» да «Грамадазнаўства» і ад «НРМ», да «Крамбамбулі».

Нашае дэмакратычнае «логава» на Палескай 52, дакладна яшчэ не бачыла такога натоўпа людзей (прыйшло не менш за трыста чалавек) і я вельмі рады таму, што пабачыў сёння сярод гэтых людзей і сваіх знаёмцаў 15-ці гадовай даўніны і зусім новыя твары новай генерацыі беларусаў, якім даспадобы тое ж, што і мне», — піша Стрыжак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0