Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына на прэс-канферэнцыі з нагоды выбараў у Палату прадстаўнікоў адказала на пытаньне, ці не збіраецца яна пакінуць пасаду:

«Ці буду я працаваць? Усё можа быць. Пайду я ў адстаўку? Зноў з такой жа імавернасцю. Таму я нічога не магу адказаць, лічыце, што я інтрыгую», — сказала Ярмошына.

Раней Ярмошына казала, што плануе правесці парламенцкія выбары і сысці

Ярмошына працуе на пасадзе старшыні ЦВК 20 год, з 6 снежня 1996 года, калі яе прызначыў Аляксандр Лукашэнка пасля незаконнага звальнення з пасады Віктара Ганчара. Да таго з 1992 года была сябрам ЦВК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?